Среда, 2018-04-25, 2:17 PM
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная История Регистрация Вход
Меню сайта

Категории каталога
История [42]

Наш опрос
Будите ли вы на форумке?

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 24

Статистика

Главная » Статьи » История

Оборонные укрепления
Тлумачэнні для чарцяжоў: літарай К абазначаны калодзеж, трохкутнік у кружку паказвае накірунак аварыйнага выхаду пад полам, а кружок у квадраце абазначае перыскоп. Прастакутнікі абазначаюць гільзаадвод, калі знаходзяцца ў казематах з амбразурамі. У астатніх казематах яны паказваюць дапаможнае невялічкае памяшканне пад полам (ягоны аб'ём чамусьці заўсёды 5 кубаметраў).
Дот (умоўна абазначаны, як І) знаходзіцца паміж вёскамі Гершоны і Бернады Брэсцкага раёна. Пабудаваны ў 1940-41 годзе, адносіцца да 2-й роты 18-га асобнага кулямётна-артылерыйскага батальёна (АКАБ) 62-га Брэст-Літоўскага ўмацаванага раёна (УР). Матэр’ял – бутажалезабетон (бетон з арматурай і шчэбенем). Меў на ўзбраенні 2 кулямёты “Максім”. Крыху недабудаваны, не абсыпаны зямлёй. Амбразуры чамусьці закладзеныя цэглай. Верагодна, дот удзельнічаў у баі 22-23 чэрвеня 1941 года.
Дот (ІІ) знаходзіцца ў вёсцы Гяршоны, быў пабудаваны ў 1940-41 годзе, адносіцца да 2-й роты 18-га АКАБ 62-га УР. Матэр’ял – бутажалезабетон. Дот малы па памерах, але прызначаны для моцнага ўзбраення – 2 гарматы калібра 76.2 мм. Пабудаваны каля парахавога склепа царскіх часоў, разам з ім і яшчэ двума дотамі ўтварае адзіны абарончы вузел. На жаль, агульны здымак зрабіць немагчыма, а на прыведзеным бачна толькі невялікая частка парахавога склепа (выступае справа ад дота).
Дот (ІІІ) знаходзіцца каля чыгункі недалёка ад прыпынку “Бернады”. Пабудаваны ў 1940-41 годзе, адносіцца да 2-й роты 18-га АКАБ 62-га УР. Матэр’ял – бутажалезабетон. Узбраенне – 45-мм супрацьтанкавая гармата і кулямёт “Максім”. У баях гэты дот не ўдзельнічаў.

Абарончая казарма літар Ж – З была пабудаваная ў 1914 – 1915 гадах паміж фартамі літар Ж і З, знаходзіцца каля чыгуначнай веткі Брэст – Уладава нездалёк ад вёскі Гершоны. Яна ўяўляе сабою казарму для гарнізону, злучаную галерэяй з выхадам на верх абарончага насыпу, які пакрывае бетонную частку ўмацавання. Казарма мае 4 вінтовачныя байніцы для прыкрыцця ўваходаў, на насыпе маглі змяшчацца некалькі гарматаў. Роў ва ўмацаваннях такога тыпу не прадугледжаны.

У 1940-41 гадах каля казармы былі збудаваныя два доты. Каля аднаго з іх знаходзіцца нешта кшталту загнутай бятоннае сценкі, вытлумачыць прызначэнне якой пакуль не атрымалася. Будаванне абарончае казармы і дотаў каля яе добра бачна на чарцяжы, акрамя таго ён змяшчае разрэз, дзе паказана палова фасада ўмацавання і палова яго вертыкальнага будавання (абодва гэтыя віды сіметрычныя адносна сярэдзіны). На дробных разрэзах асвятляецца вертыкальная будова выхаду на насып, зробленага досыць мудрагеліста.

Зараз абарончая казарма агульнадаступная, побач з ёй знаходзяцца запоўненыя вадою кар’еры. У савецкі час казарму пафарбавалі ў чырвоны колер, які надае ёй досыць спецыфічны выгляд у параўнанні з іншымі бетоннымі ўмацаваннямі.

У Берасці захаваліся яшчэ дзве абарончыя казармы, пабудаваныя па аднатыпных праектах, яны знаходзяцца на поўнач ад гораду.

Апісанне складзенае па матэр’ялах даследчай групы “Крапіва”, пры чым выкарыстоўваліся дадзеныя палявых даследванняў і звесткі з правераных пісьмовых крыніцаў, якія можна лічыць даставернымі.

Категория: История | Добавил: Neo (2006-08-11)
Просмотров: 542 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Последние сообщения в форуме

Поиск

Друзья сайта

Реклама

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright Гершоны ©2005-2008