Среда, 2018-04-25, 2:07 PM
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная История Регистрация Вход
Меню сайта

Категории каталога
История [42]

Наш опрос
Будите ли вы на форумке?

Результаты · Архив опросов

Всего ответов: 24

Статистика

Главная » Статьи » История

Форт літары З пад Брэстам.


Верагодна, форт не быў дабудаваны; магчыма, нейкую яго частку ўзарвалі. Зараз форт складаецца з галоўнае часткі, злучанай галерэяй з капанірам, які калісьці мусіў прыкрываць запоўнены вадою роў (роў на захаваўся). Згодна з планам царскіх часоў, з другога боку планавалася прыбудаваць другі капанір, але зараз яго няма і дакладна невядома, ці існавала тая частка форта ўвогуле. Капанір, які застаўся, у сваю чаргу складаецца з дзвюх частак, таксама злучаных між сабой галерэяй (гл. чарцёж). Галоўная частка форта сіметрычная адносна цэнтра, дзе месціцца назіральны пункт. Форт меў добрую вентыляцыю, калодзежы, у сценах прадугледжаныя паглыбленні для лямпаў (электрычнага асятлення не было). У некаторых сценах форта існуюць пустоты, хутчэй за ўсё, засыпаныя шчэбенем і жвірам, што павялічвае супраціўленне адпаведных сценаў пападанням цяжкіх снарадаў.

У 1940-41 годзе вакол форта літары З была пабудаваная галоўная пазіцыя 2-й роты 18-га АКАБ Брэст-Літоўскага ўмацаванага раёна. У самым пачатку вайны тры дота вялі бой, але пратрымацца здолелі нядоўга – каля сутак. На фотаздымку, зробленым з верху форта, бачны “рог” капаніра і два доты: адзін зусім недалёка ад “рога”, другі на адлегласці каля сотні метраў.

У пасляваенны час форт літары З выкарыстоўваўся мясцовым калгасам у якасці склада для аміячных угнаенняў, большасць з іх сапсавалася і дагэтуль ляжыць у правай палове галоўнай часткі форта, якая адмежавана ад астатніх казематаў самаробнай мураванай сценкай. Тым не менш, паветра ў галоўнай частцы заўсёды сапсаванае, таму знаходзіцца там не дужа прыемна.

Зараз форт даступны для ўсіх, толькі пралезці ў напаўзасыпаныя дзверы цяжкавата. Доты навокал таксама адчыненыя. Каля форта пастаўлены помнік гарнізонам мясцовых дотаў.

Апісанне складзенае па матэр’ялах даследчай групы “Крапіва”, пры чым выкарыстоўваліся дадзеныя палявых даследванняў і звесткі з правераных пісьмовых крыніцаў, якія можна лічыць даставернымі.

Форт літары З быў пабудаваны ў 1913-14 гадах у Валынскім аддзеле фартавога кальца Брэсцкай крэпасці. Ён знаходзіцца паміж вёскамі Міцькі, Гершоны і Бернады. Наблага бачны з дарог паміж гэтымі вёскамі.
Категория: История | Добавил: Neo (2006-08-11)
Просмотров: 617 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа

Последние сообщения в форуме

Поиск

Друзья сайта

Реклама

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright Гершоны ©2005-2008